Аднак намесьнік начальніка Гомельскай мытні Міхаіл Мятлікаў паведаміў, што ніякай дадатковай апаратуры мытнікі не набывалі. Пераход “Новая Гута” канчаткова здадзены толькі летась і тэхніка тут стаіць даволі сучасная.
Проста мытнікі пасьля чарговага тэрарыстычнага акту ў Расеі распачалі больш мэтанакіравана выкарыстоўваць наяўную рэнтгенаўскую тэхніку дзеля дасьледаваньня багажу:
(Мятлікаў: ) “З Украінай у нас ёсьць неабходнасьць зрабіць больш жорсткім кантроль. І мы гэта робім. Але ня шляхам набыцьця нейкай найноўшай апаратуры, а за кошт арганізацыйных мераў. Больш дасканала робім дагляд, выкарыстоўваючы наяўную апаратуру, набытую яшчэ да Бэсланскай трагедыі. З Украіны вязуць нямала такіх рэчаў, што выклікае цікавасьць ня толькі ў нашай службы. Пры тым, вязуць кантрабандным спосабам”.
Паводле яго, абараняць Беларусь ёсьць ад чаго і ад каго. Празь мяжу кантрабандным чынам некаторыя “дзяльцы” імкнуцца нелегальна перапраўляць наркотыкі, безакцызныя цыгарэты, сьпіртовыя напоі, фальшывую валюту. І робяць гэта ня столькі ўкраінцы, колькі расейцы, прыбалты ды іншыя транзытныя пасажыры.
Чым абярнулася гэтая пільнасьць мытнікаў для шэраговых людзей? Апошнім часам гамельчукі нярэдка скардзяцца на тое, што на беларуска-ўкраінскай мяжы ўтвараюцца чэргі. Распавядае жыхар Гомелю, вядомы палітык Віктар Карнеенка:
(Карнеенка: ) “Мне даволі часта даводзіцца бываць ва Ўкраіне. Пераважна з прычыны бытавых пытаньняў. Там больш танныя харчовыя прадукты. Выгодна закупіць іх у Чарнігаве ці тут, побач з Гомелем. У параўнаньні з украінскай мытняй і памежнікамі, беларускі бок вельмі моцна бюракратызаваў гэтую працэдуру. Стаяць іншым разам велізарныя чэргі. Вельмі пільна ідзе дагляд, як быццам гэта не партнэрская краіна, а цэнтар сусьветнага тэрарызму”.
Такая пільнасьць, аднак, існуе толькі на паўднёвай мяжы. На ўсходзе з Расеяй мяжа адсутнічае наогул, хаця менавіта адтуль вядуць у Беларусь шматлікія шляхі рознага кшталту нелегалаў.