БАГДАД. Злучаныя Штаты пацьвердзілі свой намер правесьці выбары ў Іраку ў студзені наступнага году, які і было заплянавана раней. Амбасадар ЗША ў ААН заявіў, што кожная затрымка ў галасаваньні будзе перамогай паўстанцаў.
Між тым сёньня ў Іраку загінулі дзьве асобы каля блёк-паста ў паўдзённай частцы Багдаду. Яшчэ 10 чалавек загінулі ў сутычках паміж паўстанцамі і войскам ЗША ў горадзе Рамадзі.
Намесьнік дзяржсакратара ЗША Рычард Эрмітэдж заявіў, што гвалт у Іраку можа ўзмацніцца з набліжэньнем выбараў.
(Эрмітэдж) “Мы, як і нашыя саюзьнікі ў Іраку, адчуваем, што справах з паўстанцамі ўсё ж адчуваецца некаторы прагрэс. Мы ніколі ня думалі, што ўсё будзе лёгка. Наадварот – чым бліжэй выбары, тым больш беспарадкаў мы чакаем, бло тыя, хто нам супрацьстаіць, баяцца менавіта выбараў”.
Між тым на поўначы Багдаду былі знойдзеныя тры абезгалоўленыя целы. Паводле дадзеных паліцыі ўсе трое загіблых – замежнікі.
Дагэтуль застаецца невядомым лёс францускіх журналістак і дзьвюх грамадзянак Італіі, якія былі захполеныя ў якасьці закладнікаў.