ВЕНА. Міжнародная Гэльсінкская фэдэрацыя ў правох чалавека заявіла, што ў большасьці краінаў Эўразьвязу усё часьцей заўважаюцца праявы варожасьці ў дачыненьні да мусульманаў.
У адмысловай справаздачы праваабаронцаў гаворыцца, што мусульмане становяцца аб’ектам нападаў, зьняважлівага стаўленьня і дыскрымінацыі ў часе пошукаў працы ці жытла. Нярэдка яны падвяргаюцца перасьледу з боку паліцыі.
“Барацьба з міжнародным тэрарызмам, - гаворыцца ў справаздачы, - вядзе да ўшчамленьня правоў мусульманскіх меншасьцяў у такіх краінах як Францыя, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Італія, Данія і Бэльгія.