Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў у Беслане павялічылася


УЛАДЫКАЎКАЗ. Прэзыдэнт Паўночнай Асэтыі учора адправіў урад у адстаўку з увагі на крытыку жыхароў рэспублікі пасьля трагедыі у Беслане. Сёньня будзе прызначаны новы кабінет міністраў, які ачоліць Алан Барадзаў, былы міністар транспарту. Мінулае начы у шпіталях Масквы і Уладыкаўказа памерлі яшчэ двое чалавек, параненых у Беслане. Паводле афіцыйных зьвестак, у выніку захопу школы у Паўночнай Асэтыі загінулі 330 цывільных жыхароў, болей за 30 захопнікаў і некалькі вайскоўцаў спэцыяльных фармаваньняў. Расея абвінавачвае міжнародных тэрарыстаў у захопе школы у Беслане, але не падае ніякіх доказаў гэтага.
XS
SM
MD
LG