Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы сьведка на судзе Мілошавіча


ГААГА. Сёньня у міжнародным Гаагскім трыбунале на працэсе Слабадана Мілошавіча выступае першы сьведка абароны, якога выклікалі два адвакаты. Былы прэзыдэнт Югаславіі раней заяўляў, што абараняць сябе у судзе будзе сам, ён адмовіўся супрацоўнічаць з адвакатамі. Суд быў вымушаны прызначыць абаронцаў, каб паскорыць працэс. Працэс часта прыпыняўся з прычыны стану здароўя падсуднага. Мілошавіч абвінавачваецца у злачынствах супроць чалавечнасьці і ваенных злачынствах на тэрыторыі былой Югаславіі у 1990-х гг.
XS
SM
MD
LG