НЬЮ-ДЭЛІ. Ў сталіцы Індыі сёньня пачынаецца другі раўнд двухбаковых мірных перамоваў.
Пасьля першага раўнду перамоваў у сталіцы Індыі міністры замежных справаў дзьвюх краінаў падпісалі сумесную заяву, у якой назвалі перамовы канструктыўнымі.
Перамовы засяроджваюцца на стварэньні гарантыяў міру й бясьпекі ў спрэчным рэгіёне Кашмір, змаганьня з тэрарызмам, транзытам наркотыкаў, а таксама – паляпшэньні эканамічных дачыненьняў. Ініцыятарамі дыялёгу паміж дзьвюма краінамі раней выступілі прэм’ер-міністар Індыі і прэзыдэнт Пакістану.