Штраф накладзены за перавоз на ўласным легкавіку з Менску ў Гомель 15 тысячаў штук ўлётак “Пяць крокаў да лепшага жыцьця” і звыш тысячы асобнікаў газэты “Время”.
Усьлед за міліцыяй судзьдзя расцаніла перавоз як дзейнасьць ад імя незарэгістраванай палітычнай партыі альбо грамадзкай арганізацыі.
15 тысячаў штук ўлётак “Пяць крокаў да лепшага жыцьця” судзьдзя Ярмольчык пастанавіла зьнішчыць.
Што да газэты “Время”, то міліцыя забавязаная правесьці дадатковую праверку дзеля высьвятленьня паходжаньня друкаванага выданьня.
Спадар Кацора наважаны абскардзіць пастанову судзьдзі Ярмольчык і дамагацца вяртаньня ўлётак “Пяць крокаў да лепшага жыцьця”.
Артыкул 167, пункт 10 Адміністрацыйнага кодэксу, паводле якога пакараны партыйны актывіст, не прадугледжвае ніякай канфіскацыі маёмасьці.
Дарэчы, сёньняшняя пастанова судзьдзі Алены Ярмольчык – першая ў судовай практыцы Беларусі, калі партыйнага актывіста, як прыватнага грамадзяніна, прыцягваюць да адказнасьці нібыта за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай палітычнай партыі ці грамадзкай арганізацыі.