Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш афіцыйна вылучаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ЗША


НЬЮ-ЁРК. Дэлегаты зьезду Рэспубліканскай партыі ЗША афіцыйна вылучылі Джорджа Буша й Дзіка Чэйні кандыдатамі на пасады прэзыдэнта й віцэ-прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Плянуецца, што Джордж Буш афіцыйна паведаміць аб сваім рашэньні балятавацца на пасаду прэзыдэнта ў чацьвер. Сёньня на зьезьдзе выступіў сэнатар Джон МакКэйн, чакаецца прамова былога мэра Нью-Ёрку Рудольфа Джуліяні. Джон МакКэйн заявіў, што Джордж Буш прайшоў выпрабаваньне нападамі і вайной і прыняў выклік часу.
XS
SM
MD
LG