ДЭЛІ. Індыя сёньня выпрабоўвала ракеты клясу "зямля-зямля", якія здольныя несьці ядзерны зарад. Ракета Агні-2 запускалася з палігону на усходзе Індыі, як паведаміла міністэрства абароны Індыі.
Гэта трэцьці пробны запуск ракеты, радыюс дзеяньня якой дасягае двух з паловай тысячаў км. Выпрабаваньні зьдзейсьняныя за тыдзень да пачатку чарговага раунда мірных індыйска-пакістанскіх перамоваў, якія маюць спыніць шматгадовы канфлікт двух ядзерных дзяржаваў адносна штату Кашмір.