Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку параненыя 13 амэрыканскіх вайскоўцаў


БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі пра выбух машыны, што адбыўся сёньня ў горадзе Масул. 10 цывільных іракцаў і адзін амэрыканскі жаўнер у выніку выбуху былі параненыя. Мяркуецца, што нападнікі цэліліся ў амэрыканскі канвой, які накіроўваўся ў рэгіён Ярмурк. Сёньня цягам трох гадзінаў адбыліся 4 напады на амэрыканскіх вайскоўцаў у Багдадзе. Прынамсі 12 жаўнераў былі параненыя. Непадалёк ад сталіцы Іраку было знойдзенае вялікае сховішча зброі, у якім знаходзіліся сотні танкавых снарадаў, матар’ялы для вырабы бомбаў, а таксама імправізаваныя выбуховыя прыстасаваньні. 5 падазроных у стварэньні гэтага сховішча былі затрыманыя. Сёньня быў вызвалены швагр міністра абароны Іраку, якога захапілі на гэтым тыдні. Яго вызвалілі пасьля таго, як прадстаўнікі ірацкай паліцыі выканалі патрабаваньне выкрадальнікаў і адпусьцілі затрыманага дарадцу радыкальнага шыіцкага клерыка Мактады Ас-Садра. Тым часам прыхільнікі Мактады Ас-Садра пачалі пакідаць грабніцу імама Алі ў Нэджэфе. Паводле некаторых паведамленьняў, яны маюць у рукох ня толькі лёгкую, але і цяжкую зброю. Тэлеканал Аль-Арабія паведаміў, што прыхільнікі Ас-Садра перадалі ключы ад грабніцы імама Алі найвышэйшаму духоўнаму лідару мусульманаў-шыітаў Іраку аятале Алі Ас-Сыстані. Нагадем, што менавіта Алі Ас-Сыстані ўчора пераканаў Мактаду Ас-Садра пайсьці на замірэньне й спыненьне агню.
XS
SM
MD
LG