Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня восьмы дзень Алімпіяды


Ул.кар.

Сёньня, у восьмы дзень Алімпіяды, адбываюцца спаборніцтвы за 32 камплекты алімпійскіх узнагародаў. Беларускія спартоўцы сёньня бяруць удзел у сямі відах алімпійскай праграмы.

Два мэдалі заваявалі сёньня беларускія спартоўцы-весьляры. Срэбра заваявала двукратная чэмпіёнка па акадэмічнаму веславаньню Кацярына Карстэн, яе вынік – 7:22,04 сек. Яе апярэдзіла Катрын Рутшав- Стампароўскі зь Нямеччыны на 4,8 сек.

Беларуская пара Натальля Гелах і Юлія Бічык заваявала бронзавы мэдаль.

Цяпер у беларускай зборнай 7 мэдалёў – адзін залаты (Ігар Макараў), два срэбраных ( Ганна Бацюшка і Кацярына Карстэн) і чатыры бронзавых (Сяргей Мартынаў, Натальля Цылінская, Тацьцяна Стукалава і экіпаж-пара весьляроў Натальля Гелах і Юлія Бічык ).

Беларуская легкаатлетка Ірына Ятчанка сёньня увечары выступіць у фінальных спаборніцтвах у кіданьні дыску. Яна бронзавая мэдалістка алімпіяды у Сыднэі у 2000 годзе (вынік – 63 м. 4 см. ).

Беларускі штангіст Андрэй Рыбакоў у спаборніцтвах у вазе 85 кг. выступаў у першай групе, у яго найлепшы вынік зь ліку сямі удзельнікаў ранішняй праграмы па суме двух практыкаваньняў – 375 кг (рывок – 180 кг., штуршок – 195 кг.). Сёньня увечары у гэткай самай вазе выступіць Аляксандр Анішчанка.

Беларускі батутыст Зьміцер Паляруш заняў чацьвёртае месца у фінальных спаборніцтвах. Золата заваяваў украінец Юры Нікіцін, срэбра – расеец Аляксандар Маскаленка, бронзу – немец Хенрык Штэхлік. На мінулай Алімпіядзе Зьміцер Паляруш заваяваў срэбра.

Сёньня увечары у спаборніцтвах у бегу на 100 м. выступіць беларуска Юлія Несьцярэнка, якая у папярэдніх забегах мела найлепшы вынік – 10,94 сек. У бегу на 400 м. у паўфінал (адбудзецца 22 жніўня) выйшла беларуска Сьвятлана Усовіч.

Дэбютантка алімпійскіх гульняў наезьніца Ірына Ліс пасьля двух дзён спаборніцтваў Гран-Пры займае 24-е месца з 52-х. Паводле экспэртаў, гэта добры вынік для дэбюта.
XS
SM
MD
LG