НЭДЖЭФ. Узброенныя прыхільнікі радыкальнага шыіцкага клірыка Муктады ас-Садра па-ранейшаму кантралююць мячэць імама Алі у Нэджэфе. Ваяўнікі ас-Садра хаваюцца на тэрыторыі мячэці болей за два тыдні.
Раней ас-Садр заяўляў, што гатовы перадаць ключы ад сьвятыні вышэйшым рэлігійным уладам. Паводле прадстаўніка ас-Садра, дэталі перадачы ключэй ад мячэці яшчэ будуць абмяркоўвацца сёньня, але ваяўнікі будуць працягваць “абараняць сьвятыню і Нэджэф”.
У горад Нэджэфе, як паведамляецца, пераважна спакойна, пасьля жорсткіх баёў цягам апошніх двух дзён.