Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валдас Адамкус у інтэрвію “Бі-Бі-Сі”: “Для Эўрапейскага Зьвязу вельмі важнай краінай застаецца і Беларусь”


Новы прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус у інтэрвію брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі “Бі-Бі-Сі” заявіў, што ў зьнешняй палітыцы Літва робіць акцэнт на добрасуседзкіх адносінах, у тым ліку з Расеяй і Беларусьсю:

(Адамкус: ) “Для Эўрапейскага Зьвязу вельмі важнай краінай застаецца і Беларусь. Адносна Беларусі палітыка Літвы заўсёды была ўзважанай, магчыма, крыху асьцярожнай, і я б нават сказаў, спакойнай. Менавіта такі погляд на Беларусь дапаможа дасягнуць вынікаў, якіх кожны чакае на гэтай прасторы, што мы прывыклі называць Усходняй Эўропай. Менавіта такая палітыка Вільні падштурхнула НАТО надаць Літве паўнамоцтвы ажыцьцяўляць кантакты з афіцыйным Менскам ад імя усяго Паўночнага альянсу”.
XS
SM
MD
LG