Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верхняя палата расейскага парляманту прыняла законапраект, паводле якога сацыяльныя палёгкі замяняюцца грашовымі выплатамі


МАСКВА. Сёньня Верхняя палата расейскага парляманту большынёй галасоў прыняла законапраект, паводле якога сацыяльныя палёгкі замяняюцца грашовымі выплатамі. Цяпер законапраект накіраваны на подпіс прэзыдэнту Расеі Уладзімеру Пуціну. Пэнсыянэры і інваліды выказваюць незадаволенасьць законапраектам, які адмяняе іх прывелеі пры карыстаньні грамадзкім транспартам, у сыстэме аховы здароўя ды іншыя. Людзі мяркуюць, што інфляцыя хутка зьменшыць рэальную каштоўнасьць грашовых выплатаў і іх становішча пагоршыцца.
XS
SM
MD
LG