Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы амбасадар Расеі ў ААН: "Праблема Косава будзе прыярытэтам"


НЬЮ-ЁРК. Расея заявіла, што Косава будзе прыярытэтным пытаньнем у часе расейскага прэзыдэнцтва ў Радзе Бясьпекі ААН. Андрэй Дзянісаў, новы амбасадар Расеі ў ААН, заявіў пра гэта ўчора увечары, калі пераняў прэзыдэнцтва і абвясьціў пра кірункі сваёй далейшай працы. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан раней выказаў занепакоенасьць адсутнасьцю прагрэсу ў пытаньні рэформаў у Косаве ды зьвярнуўся да лідэраў этнічных альбанцаў з заклікам палепшыць стасункі з сэрбскай меншасьцю. У сакавіку ў Косаве адбыліся хваляваньні, скіраваныя супроць сэрбаў, у выніку 19 чалавек загінулі і былі параненыя звыш 900 чалавек. Напружаньне захоўваецца ў Косаве, дзе каля 100 тысяч сэрбаў жывуць пераважна ў ізаляваным анкляве.
XS
SM
MD
LG