Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За распаўсюд “БДГ” віцябляніна аштрафавалі на 380 тысяч рублёў


Чыгуначны раённы суд Віцебску прысудзіў Барысу Хамайду штраф за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, якой нібыта займаецца спадар Хамайда. Словы распаўсюдніка пра тое, што ён ня мае ніякіх прыбыткаў ад гэтага занятку, а таксама паказаньні сьведкаў, якія штодня бачаць Барыса Хамайду ля “Сіняга дому”, судзьдзя да ўвагі не прыняў.

Спадар Хамайда лічыць гэты прысуд незаконным і сваю распаўсюдніцкую дзейнасьць прыпыняць не зьбіраецца. Сёньня ля “Сіняга дому” разам з апошнім нумарам “БДГ” ён раздаваў віцяблянам і апошні выпуск сваёй газэты “Выбар”, якая выходзіць у Віцебску з 1990-га году.
XS
SM
MD
LG