Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падвысілі гатовасьць да тэрактаў


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты падвысілі ровень тэрарыстычнай пагрозы для найбольшых фінансавых цэнтраў у Нью-Ёрку й Вашынгтоне з “жоўтага” да “аранжавага” – да роўню “высокай гатовасьці”. Пра гэта паінфармаваў на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне міністар нацыянальнай бясьпекі ЗША Том Рыдж. Паводле ягоных словаў, адпаведнае рашэньне прынятае на аснове найнавейшай выведкавай інфармацыі, якая сьведчыць, што “Аль-Кайда” можа рыхтаваць атакі на фінансавыя ўстановы з выкарыстаньнем замінаваных аўтамабіляў.
XS
SM
MD
LG