Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канстытуцыйны суд пададзеная скарга адносна рэформы адукацыі


РЫГА. 20 дэпутатаў латыскага Сойму з фракцыі Партыі Народнай Згоды, Сацыялістычнай партыі Латвіі і аб’яднаньня “За правы чалавека у Латвіі” падалі у Канстытуцыйны суд скаргу адносна рэформы адукацыі у школах нацыянальных меншасьцяў. Паводле скаргі, некаторыя правілы Закону пра адукацыю, не адпавядаюць Канстытуцыі Латвіі. Паводле новых правілаў, ад 1 верасьня сёлета у дзяржаўных і муніцыпальных школах з не-латыскай мовай выкладаньня, ад 10-ай клясы навучаньне павінна быць толькі на дзяржаўнай – латыскай, -- мове. Аўтары скаргі адзначаюць, што разгляд справы Канстытуцыйным судом можа вырашыць праблемму адукацыі нацыянальных супольнасьцяў “мірным шляхам” і спрыяць згодзе у грамадстве.
XS
SM
MD
LG