Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку вызвалены закладнік -- эгіпецкі дыплямат


БАГДАД. Міністар замежных справаў Эгіпту паведаміў, што сёньня ўвечары быў вызвалены эгіпецкі дыплямат, якога захапіла іракская ўзброенная групоўка. Ён быў захоплены тры дні таму, калі выходзіў зь мячэту. Вызвалены дыплямат Мохамэд Мамдух Хэльмі Кутб, як паведамляецца, адчувае сябе добра. Ён працаваў у Эгіпецкай дыпляматычнай місіі у Багдадзе. Паводле захопнікаў, яны дамагаліся, каб Эгіпет не накіроўваў экспэртаў бясьпекі у новы урад Іраку.
XS
SM
MD
LG