БАГДАД. У ірацкай сталіцы сёньня быў захоплены й вывезены ў невядомым напрамку кіраўнік дзяржаўнай будаўнічай кампаніі. Гэта ўжо другое выкраданьне ў Іраку за апошнія суткі. У пятніцу ў Багдадзе быў выкрадзены высокі прадстаўнік эгіпецкага пасольства. Адразу пасьля здарэньня Эгіпет заявіў, што ні пры якіх умовах не пашле ў Ірак сваіх войскаў і спэцыялістаў. Улады Эгіпту вядуць інтэнсіўныя перамовы з выкрадальнікамі дыплямата. У сваю чаргу прэм’ер Іраку Іяд Аляўі заклікаў Эгіпет спыніць усе перамовы з тэрарыстамі.
Міністар замежных справаў Індыі Натвар Сінгх паінфармаваў сёньня, што выкрадальнікі сямёх кіроўцаў-супрацоўнікаў кувэйцкай кампаніі патрабуюць за закладнікаў выкупу. Паводле Сінгха, гэтая тэрарыстычная група кіруецца не палітычнымі, а эканамічнымі матывамі. Тым часам у Іраку працягваюцца напады на кааліцыйныя сілы. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла пра сьмерць марскога пяхотніка, цяжка параненага ўчора ў баі на захадзе ад Багдаду.