Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Існуе рызыка новай тэрарыстычнай атакі на ЗША


ВАШЫНГТОН. Старшыня камісіі, якая дасьледавала тэракты 11 верасьня 2001 году, заявіў, што Амэрыка застаецца прыступнай для тэрарыстычных нападаў. Паводле яго, тэрарыстычная атака, большая за напад 11 верасьня, магчымая, таму ЗША павінны прадухіліць будучыя напады. У Злучаных Штатах апублікаваная выніковая справаздача камісіі, якая расьсьледавала тэракты 11 верасьня 2001 году. Яе аўтары рэзка скрытыкавалі амэрыканскія спэцслужбы й заявілі, што яны павінны быць сур’ёзна рэфармаваныя. У дакумэнце таксама адзначаецца, што кіраўніцтва краіны й спэцслужбаў на працягу доўгіх год недаацэньвала ступень тэрарыстычнай пагрозы Злучаным Штатам.
XS
SM
MD
LG