Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: суд у справе аб забойстве канадзкай журналісткі


ТЭГЕРАН. У сталіцы Ірану сёньня аднавіўся судовы працэс у справе аб забойстве канадзкай фотажурналісткі іранскага паходжаньня Захры Казэмі. Інтарэсы сям’і Казэмі на судзе бароніць ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру за 2003 год юрыстка Шырын Эбадзі. Яна заявіла, што абвінавачаны ў забойстве агент іранскай выведкі Мухамад Рэза Ахмадзі выбраны за “ахвярнага казла” для прыкрыцьця высокапастаўленага супрацоўніка Міністэрства юстыцыі. Сам падсудны таксама адмаўляе сваю віну. Захра Казэмі была арыштаваная год назад, калі рабіла здымкі паблізу турмы ў Тэгеране. Пасьля зьбіцьця ў турме яна памерла.
XS
SM
MD
LG