Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гааскі трыбунал вінаваціць былога лідэра харвацкіх сэрбаў


БЯЛГРАД. Міжнародны трыбунал у Гаазе абнародаваў выстаўленыя ім абвінавачаньні супраць Горана Хаджыча, былога прэзыдэнта абвешчанай на пачатку 1990-ых на тэрыторыі Харватыі Рэспублікі Сэрбская Краіна. Як паведаміў міністар замежных справаў Сэрбіі й Чарнагорыі Вук Драшкавіч, атрыманыя абвінавачаньні ўжо накіраваныя ў акруговы суд Бялграду. Чакаецца, што Хаджыч будзе арыштаваны на працягу 48 гадзін і выдадзены трыбуналу. 47-гадовы Хаджыч быў прэзыдэнтам Сэрбскай краіны з 1992 да 1993 году. Яго вінавацяць ва ўчыненьні злачынстваў супраць чалавечнасьці.
XS
SM
MD
LG