Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія чацьверты год запар прызнана ААН краінаю з найвышэйшым роўнем жыцьця


НЬЮ-ЁРК. Нарвэгія чацьверты год запар прызнана ААН краінаю з найвышэйшым роўнем жыцьця. Далей у сьпісе Швэцыя, Аўстралія, Канада, Нідэрлянды, Бэльгія, Ісьляндыя, ЗША, Японія ды Ірляндыя. Апошняе месца займае С''ера-Леонэ. 30 краін, у тым ліку Аўганістан, Ірак і Паўночная Карэя, не былі ўключаныя ў сьпіс дзеля нястачы зьвестак. Пры падрыхтоўцы сьпісу ўлічваліся працягласьць жыцьця ў краінах, ровень культуры, адукацыі, аховы здароўя, даход на душу насельніцтва.
XS
SM
MD
LG