Ніводная з шасьці прапановаў Уладзімера Навасяда, ўлучаных у запыт, які, дарэчы, падтрымала бальшыня Палаты прадстаўнікоў, не была ўлічана сябрамі Цэнтравыбаркаму. Дэпутат Навсяд прасіў, напрыклад, вызначыць крытэры, згодна зь якімі мясцовыя ўлады фармуюць выбарчыя камісіі; больш дакладна прапісаць працэдуры захоўваньня скрынак падчас датэрміновага галасаваньня (як варыянт: папярэднія подпісы назіральнікаў на стужцы, ужыванай дзеля захаваньня скрынак). Аднак сябры ЦВК пераважна спасылаліся на тое, што камісія – толькі праваўжывальны орган. Гаворыць сябра Цэнтравыбаркаму Ігар Андрэеў:
(Андрэеў: ) "Мы абавязаны сачыць толькі за чысьцінёй ужываньня Выбарчага кодэксу падчас выбарчай кампаніі. А нам спадар Навасяд прапануе правесьці гэтак званае пашыральнае тлумачэньне норм закону. Гэта могуць зрабіць толькі заканатворцы. Сапраўды, шмат чаго з прапанаванага спадаром Навасядам няма ў заканадаўстве. І таму прапаноўваць гэта трэба ў Авальнай залі заканатворцам. Калі яны палічаць патрэбным пашырыць правы назіральнікаў, мы будзем выконваць гэтую функцыю".
Сам дэпутат Навасяд на паседжаньні ЦВК адсутнічаў. Ён знаходзіцца ў Вене, на сэмінары пад эгідаю АБСЭ па выбарчым заканадаўстве. Прадстаўнік спадара Навасяда на паседжаньні, Аляксандар Мельнікаў, сказаў, што, на ягоную думку, Цэнтравыбаркам паставіўся да дэпутацкага запыту фармальна, і патлумачыў гэта наступным чынам:
(Мельнікаў: ) "Хаця мы папросту прасілі патлумачыць, што азначае слова "назіраць", Цэнтральная выбарчая камісія вырашыла, быццам гэта ёсьць прапановай надаць назіральнікам дадатковыя правы. Нават просьбу вызначыць крытэры – што разглядаецца як умяшальніцтва назіральніка ў працу адпаведных дзяржаўных органаў, занятых падрыхтоўкай і правядзеньнем выбараў, – пакінулі на рашэньне старшыні камісіі. Гэта ён вызначае, дзе мусіць сядзець назіральнік, адкуль назіраць. А назіральнік такога права пазбаўлены. Карацей, усё застаецца, як і раней".
Вядомы ў Беларусі знаўца выбарчага заканадаўства Сяргей Альфэр гаворыць, што на многія прапановы дэпутата Навасяда можна было б даць тлумачэньні Цэнтральнай выбарчай камісіі:
(Альфэр: ) "Яны маглі б гэта зрабіць абсалютна спакойна. Растлумачыць, напрыклад, якім чынам вылучаць прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі: што, адпаведна з законам, перадусім вылучаюцца прадстаўнікі палітычных партыяў, потым – грамадзкіх арганізацый... Як у законе прапісана. Усе праблемы былі б вырашаны. Але ж навошта ім гэта рабіць? Калі яны ўвядуць прадстаўнікоў палітычных партыяў у выбарчыя камісіі, то можна быць пэўнымі: тыя не дазволяць фальсыфікаваць вынікі выбараў. Асноўная ж задача нашай Цэнтральнай выбарчай камісіі – заплюшчваць вочы на тыя фальсыфікацыі, што будуць чыніцца на месцах – ва ўчастковых і акруговых выбарчых камісіях".