Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два баўгарскія закладнікіў Іраку дагэтуль жывыя


САФІЯ. Два баўгарскія закладнікі, што былі захопленыя экстрэмістамі ў Іраку, дагэтуль жывыя. Пра гэта паведаміў сёньня міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі. Паводле яго словаў, дамовіцца з выкрадальнікамі аб іх вызваленьні пакуль не ўдаецца. Экстрэмісты пагражаюць забіць баўгараў, калі ня будуць вызваленыя ўсе паўстанцы, узятыя ў палон войскамі Злучаных Штатаў Амэрыкі. Тым часам урад Філіпінаў заявіў сёньня, што выведзе свае войскі з Іраку настолькі хутка, наколькі гэта магчыма. Адпраўкі філіпінскага кантынгенту дадому дамагаюцца экстрэмісты, якія захапілі ў палон грамадзяніна гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG