Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатковая інспэкцыя павінна адмяніць штраф, які быў накладзены на арганізацыю “Воля да разьвіцьця”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд задаволіў скаргу грамадзкага аб’яднаньня “Воля да разьвіцьця” з Слоніму на рашэньне раённай падатковай інспэкцыі. Інспэктары аштрафавалі аб’яднаньне да 14 мільёнаў рублёў — нібыта як прадпрымальніцкую структуру, якая не плаціла падаткаў. Суд прызнаў несапраўдным рашэньне падатковай інспэкцыі і пастанавіў, каб яна сплаціла судовыя выдаткі аб’яднаньню “Воля да разьвіцьця” — 190 тысячаў рублёў.

Паводле дакумэнтаў, праверку “Волі да разьвіцьця” праводзілі сумесна раённы КГБ і падатковая інспэкцыя. Сюжэт пра “злосных неплацельшчыкаў” падаткаў паказала Беларускае тэлебачаньне, якое назвала грамадзкую арганізацыю прадпрымальніцкай. Паводле кіраўніка “Волі да разьвіцьця” Міхася Варанца, БТ “налічыла” ім за 2003 год 34 мільёны “нявыплачаных падаткаў”, хаця арганізацыя за гэты час атрымала на свае патрэбы толькі 25 мільёнаў рублёў.

Грамадзкая арганізацыя мела грант у межах праграмы ТАСІS і была вызвалена ад падаткаў — паводле міжнародных абавязацельстваў Беларусі.
XS
SM
MD
LG