Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкрадальнікі далі ўраду Філіпінаў яшчэ 48 гадзінаў, каб вывесьці войскі з Іраку


БАГДАД. Выкрадальнікі філіпінскага кіроўцы далі ўраду Філіпінаў яшчэ 48 гадзінаў, каб вывесьці войскі з Іраку. Экстрэмісты пагражаюць забіць закладніка Анджэла дэла Круза, калі Філіпіны ня вывядуць з Іраку 51 свайго салдата да 20 ліпеня. Аднак паводле міністра замежных справаў Філіпінаў Дэліі Албэрт, войскі будуць выведзеныя ў адпаведнасьці з плянам, на месяц пазьней 20 жніўня. Тым часам лёс двух баўгарскіх кіроўцаў дакладна невядомы. Выкрадальнікі пагражалі забіць іх, калі амэрыканскія войскі не вызваляць ўсіх ірацкіх палонных. Тэрмін, як далі на гэта выкрадальнікі, ужо мінуў, аднак міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі кажа, што закладнікі яшчэ жывыя. У Іраку цяпер знаходзяцца прадстаўнікі Баўгарыі й спрабуюць дамовіцца пра вызваленьне закладнікаў.Учора ў Іраку загінулі тры амэрыканскія вайскоўцы. Па завяршэньні перамоваў у Дамаску ірацкі віцэ-прэм’ер Бархам Саліх заявіў, што Ірак і Сірыя будуць сумесна патруляваць агульную мяжу, каб у Ірак не маглі трапіць замежныя баявікі.
XS
SM
MD
LG