Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка пра падпісаньне заявы ў Эдынбургу: “Гэта разьлік на тое, што дэклярацыя і папера – гэта адно, а практыка – гэта другое.”


Алесь Дашчынскі, Менск У Эдынбургу знаходзіцца афіцыйная дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў, у якую уваходзіць намесьнік старшыні дэпутацкай камісіі у праблемах чарнобыльскай катастрофы Уладзімер Дзервянкоў, да якога ўдалося датэлефанавацца нашаму карэспандэнту Алесю Дашчынскаму. Але размова была вельмі кароткая.

(Карэспандэнт: ) “Гэта перамога вашай дэлегацыі, афіцыйнага боку, як Вы лічыце?”

(Дзервянкоў:)”Так, гэта перамога з аднаго боку, а з другога боку дэпутаты Парлямэнцкай асамблеі зразумелі, што патрэбна канструктыўна супрацоўнічаць з Рэспублікай Беларусь, а не шляхам пагроз і дыктату будаваць з намі адносіны”.

(Карэспандэнт: ) “Усе тыя патрабаваньні, якія былі…”

(Дзервянкоў:) “Паслухайце, вы ведаеце, колькі каштуе мінута размовы, га?” (кідае слухаўку)

Пасьля гэтага Уладзімер Дзервянкоў паклаў слухаўку і высьветліць ягонае меркаваньне наконт таго, ці выканаюць беларускія ўлады абавязацельствы запісаныя ў дэклярацыі не ўдалося.

Тым часам у Менску гэтую падзею камэнтуюць палітыкі. Як ставіцца старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка да пераможных заяў афіцыйнай дэлегацыі?

(Вячорка: ) “Пра ўсе перамогі альбо паразы мы будзем гаварыць і падводзіць іхны рахунак тады, калі ў Беларусі сыдзе таталітарны рэжым. Гэта чарговы тур гульні, разьлічаны на недалёкіх і недальнабачных, як гэта ўяўляецца афіцыйнаму Менску, эўрапейцаў. Гэта разьлік на тое, што дэклярацыя і папера – гэта адно, а практыка – гэта другое. І я думаю, што наўрад ці нешта зьменіцца пасьля вяртаньня афіцыйнай дэлегацыі з Эдынбургу.”

Намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук:

(Раманчук: ) “Эўрапейцы за 10 гадоў так і не зразумелі спадара Лукашэнку і тое, як ён ставіцца да палітычных рэформаў у краіне. Калі мы бачылі, як абвяргаліся папраўкі ў Выбарчы кодэкс, то гэта было відавочна, што ніякага паляпшэньня сытуацыі з выбарамі ня будзе. Для гэтага няма ніякіх заканадаўчых падставаў”.

Гл. таксама • На 13-й сэсіі ПА АБСЭ ў Эдынбургу падпісаная сумесная дэклярацыя паміж рабочай групай па Беларусі і афіцыйнай беларускай дэлегацыяй • Афіцыйны прадстаўнік Беларусі ў АБСЭ Віктар Гайсёнак: “Гэта не перамога, але і не саступка”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG