Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску на “рэзэрвацыі” мітынгуюць супраць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну


Марыя Ўсьціновіч, Бабруйск У Бабруйску а палове на шостую пачаўся мітынг. Яго праводзяць мясцовыя актывісты кааліцыі “5+”.

Бабруйскія ўлады дазволілі правесьці мітынг на стадыёне “Фандок” — у месцы, далёкім ад цэнтру гораду, якое мясцовыя дэмакраты называюць “рэзэрвацыяй”. Сёньня на мітынг там сабралася каля сотні чалавек. Зь Менску і Магілёва прыехалі прадстаўнікі палітычных партыяў, якія ўваходзяць у кааліцыю.

Асноўны лёзунг бабруйскага мітынгу “Не — трэцяму тэрміну!” Таксама бабруйцы пратэстуюць супраць зьніжэньня ўзроўню жыцьця і супраць пагаршэньня прававога становішча прадпрымальнікаў. Бабруйскія актывісты “5+” перад мітынгам сустракаліся з рабочымі на прахадных прадпрыемстваў, наведвалі інтэрнаты і абыходзілі жылыя дамы. Пра ўражаньні ад зносінаў зь людзьмі распавялі напярэдадні кіраўнік бабруйскай арганізацыі АГП Уладзімер Куртукоў і прадстаўнік Партыі БНФ Ігар Хадзько.

(Куртукоў: ) “Адсоткаў 60 нас падтрымліваюць. Стаміліся ад ілжы. Ужо народ гатовы, каб Лукашэнка ня быў прэзыдэнтам на трэці тэрмін”.

(Хадзько: ) “Гэта аксіёма дэмакратыі: любы чалавек больш за два тэрміны не кіруе. Усё, што ў нас цяпер адбываецца, — пагаршэньне жыцьцёвага становішча, лёсу прадпрымальнікаў, лягічна выцякае: трэцяму тэрміну — не!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG