Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар МАГАТЭ едзе ў Ізраіль


ВЕНА. Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Мухамэд Эль-Барадэй пачынае сёньня двухдзённы візыт у Ізраіль, дзе правядзе перамовы з кіраўніцтвам краіны што да стварэньня бязьядзернай зоны на Блізкім Усходзе. Ізраіль не пацьвярджае, але й не адмаўляе наяўнасьці ядзернай зброі. Міжнародныя экспэрты тым часам цьвердзяць, што Ізраіль мае звыш сотні ядзерных боегаловак. Ізраіль – адзіная блізкаўсходняя краіна, якая не падпісала дагавору пра нераспаўсюджваньне ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG