Дэпутаты Вольга Абрамава, Уладзімер Навасяд, Уладзімер Парфяновіч, Іван Пашкевіч ды некаторыя іншыя казалі пра тое, што, на іх думку, зьмены да законаў не палепшаць, а, наадварот, пагоршаць умовы працы аб’яднаньняў і партыяў. Напрыклад, партыям, які ўжо ўваходзяць у нейкія саюзы ці асацыяцыі, патрэбна будзе абавязкова зарэгістраваць у Міністэрстве юстыцыі новыя фармаваньні, хаця паасобку кожная зь іх ужо прайшла гэтую складаную працэдуру. Меркаваньне Вольгі Абрамавай:
(Абрамава: ) “Дзяржава сьвядома ўскладняе наша жыцьцё. Гэта няправільная палітыка. Не стварэньне дадатковых бар’ераў для існаваньня грамадзкіх арганізацыяў, не закрыцьцё іх з розных дробязных прычынаў павінна быць. Я не разумею такога падыходу, калі існуе такая жорсткая дробязная апека, якая ідзе ад аднаго заканадаўчага акту да другога, якая пагаршае ўмовы працы грамадзкіх арганізацыяў. Я выступаю супраць гэтага законапраекту канцэптуальна”.
Міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, які ад імя ўраду абгрунтоўваў неабходнасьць зьмяненьня заканадаўства, казаў, што з моманту прыняцьця законаў прайшло амаль 10 гадоў. За гэты час Аляксандар Лукашэнка выдаў чатыры дэкрэты, якія тычацца грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў, і, маўляў, патрэбна перанесьці іх палажэньні ў закон. Міністар скардзіўся, што дзейную цяпер норму, паводле якой партыю ці аб’яднаньне можна закрыць толькі калі яны атрымаюць два пісьмовыя папярэджаньні за год, таксама патрэбна зрабіць больш жорсткай. З прынцыпова новага спадар Галаванаў прапанаваў толькі адно: увесьці норму аб прыпыненьні дзейнасьці арганізацыі альбо партыі тэрмінам да шасьці месяцаў.
Падчас дэбатаў амаль ніхто з дэпутатаў не падтрымаў прапановы ўраду. Але калі справа дайшла да галасаваньня, то неабходную норму — 56 галасоў абодва законапраекты атрымалі: 58 — аб грамадзкіх арганізацыях і 76 — аб палітычных партыях.
Дэпутат Пашкевіч ацаніў прынятыя законапраекты як небясьпечныя для дэмакратызацыі:
(Пашкевіч: ) “Я галасаваў супраць прыняцьця гэтых законаў. Я сказаў міністру юстыцыі Галаванаву, што некаторыя артыкулы нагадваюць артыкулы закону аб палітычным вышуку. Напрыклад, інфармацыя, якую палітычным партыям неабходна прадстаўляць Міністэрству юстыцыі. Там не хапае толькі сямейнага становішча, ды яшчэ — маеш ты каханку ці не. Навошта Міністэрству юстыцыі пра гэта ведаць?! Я лічу, што ў цяперашні палітычны час гэта патрэбна толькі для таго, каб палітычна сачыць за людзьмі, каб ціснуць на іх. Таму лічу, што гэтыя законы зацягваюць матузок на нашым грамадзкім жыцьці”.
Летняя сэсія Палаты прадстаўнікоў сёньня скончылася. Цяпер дэпутаты зьбяруцца толькі 4 кастрычніка. Як сказаў сьпікер Вадзім Папоў, “менавіта нам неабходна прыняць бюджэт на наступны год”.