ВАШЫНГТОН. Фільм амэрыканскага рэжысэра Майкла Мура “9/11 паводле Фарэнгайта” стаў першай дакумэнтальнай карцінаю ў ЗША, якая ачоліла сьпіс найпапулярнейшых фільмаў адразу пасьля прэм’еры. Фільм крытыкуе прэзыдэнта Джорджа Буша за палітыку ў Іраку. За першыя тры дні паказаў фільм Мура прынёс даход на суму 21 мільёна 800 тысяч даляраў. Карціна дэманструецца больш як у 800 кінатэатрах Злучаных Штатаў.