Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, ААН, Эўразьвяз і Расея падтрымалі прапанову Эгіпту ў разьвязаньні палестына-ізраільскага канфлікту


ТАБА. Прадстаўнікі блізкаўсходняга мірнага квартэту пасярэднікаў -- ЗША, Эўразьвяз, ААН і Расея падтрымалі прапанову Эгіпту даслаць групу экспэртаў у справе бясьпекі ў Паласу Газы пасьля таго, як адтуль сыйдуць прадстаўнікі Ізраілю. Паводле міжнародных пасярэднікаў, гэта адыграе ключавую ролю ў пасьпяховым вывадзе. Эгіпет прапанаваў даслаць 200 экспэртаў у справе бясьпекі ў Паласу Газы і пачаць будаваць на гэтай тэрыторыі новыя управы паліцыі і турмы.
XS
SM
MD
LG