Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ прыняла рэзалюцыю з асуджэньнем Ірану за недастатковае супрацоўніцтва з ААН


ВЕНА: Рада дырэктараў Міжнароднага Агенцтва Атамнай Энэргэтыкі ( МАГАТЭ) ухваліла тэкст рэзалюцыі, у якой асуджаецца Іран за недастатковае супрацоўніцтва з гэтым ведамствам ААН. У дакумэнце зьмешчаная перасьцярога, што Тэгэран павінен быць болей адкрыты ў пытаньні сваіх ядзерных праграмаў, калі хоча, каб закончылася сьледзтва ў гэтай справе. У рэзалюцыі, з ініцыятывай якой выступілі Францыя, Велікабрытанія і Нямеччына не згадваецца пра магчымыя санкцыі ў дачыненьні да Ірану. Прадстаўнік Тэгэрану ў Радзе Бясьпекі ААН вітаў тэкст рэзалюцыі, паколькі ў ім няма ніякіх пагрозаў ні папрокаў. Аднак міністр замежных справаў Ірану Камаль Харазі адкінуў рэзалюцыю, як палітычна матываваную, але сказаў, што Тэгэран выканае свае абавязацельствы ў дачыненьні да МАГАТЭ. Злучаныя Штаты абвінавачваюць Іран у спробе авалодаць ядзернай зброяй, аднак Тэгэран пасьлядоўна заяўляе, што ён зацікаўлены толькі ў разьвіцьці атамнай энэргэтыкі.
XS
SM
MD
LG