Сёньня жонка Валерыя Леванеўскага Марына перадала яму ў ізалятар прадукты, цыгарэты, пісоўную паперу ды іншыя рэчы. У сям’і Леванеўскіх цяпер экзамэнацыйны час. Сыны-студэнты Зьміцер і Ўладзімер здаюць залікі, дачка Каця рыхтуецца да выпускнога балю. Падчас ператрусу ў кватэры ў іх забралі кампутарную тэхніку, дыскеты, кампакт-дыскі. Хлопцы напісалі сьледчаму пракуратуры Альфрэду Танкевічу, каб ім вярнулі патрэбныя для вучобы рэчы — кампутары ды іншае. Адказу няма. З ізалятару Валеры Леванеўскі таксама піша такія хадайніцтвы.
(Леванеўская: ) “Ён кожны дзень піша паперы — ці то скаргу, ці то хадайніцтва, каб вярнулі нам часткова нейкія жыцьцёва неабходныя рэчы. Напрыклад, мабільны тэлефон старэйшага сына Дзімы, які яму вельмі патрэбны. Яго чамусьці не вяртаюць. Маглі бы і кампутары вярнуць — тое, што сапраўды патрэбна дзецям цяпер, калі яны сэсію здаюць”.