Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бялынічах міліцыянты затрымалі магілёўскіх прадстаўнікоў кааліцыі “5+”


У раённым цэнтры Бялынічы Магілёўскай вобласьці сёньня ўвечары (прыкладна ў 21.20) міліцыянты затрымалі кіраўнікоў абласных арганізацыяў: партыі БНФ – Рыгора Кастусёва, АГП – Уладзімера Шанцава, партыі працы – Галіну Лісіцыну і сябра ПКБ Анатоля Заўялава.

Паводле словаў Рыгора Кастусёва, іх затрымалі ў двары шматпавярховага дома, дзе прадстаўнікі палітычных партыяў пачалі размову з жыхарамі Бялынічаў і толькі пасьпелі раздаць людзям некалькі асобнікаў газэты “Час” і ўлётак кааліцыі “5+”. Бялыніцкія міліцыянты даставілі палітыкаў з Магілёва ў пастарунак і сказалі ім, што гэта зроблена для высьвятленьня асобаў.
XS
SM
MD
LG