Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея закрывае апошні лягер чачэнскіх уцекачоў у Інгушэціі


МАСКВА: Расейскія ўлады зьбіраюцца закрыць апошні намётавы лягер чачэнскіх уцекачоў ў суседняй Інгушэціі. Міграцыйныя ўлады паведамілі, што ў чацьвер будуць спыненыя пастаўкі вады і электрычнасьці ў лягер ў Сатсіта, у якім яшчэ засталіся 350-400 чалавек. Усам Байсаеў з праваабарончай арганізацыі Мэмарыял заявіў, што хаця ўлады не прымушалі уцекачоў пакінуць лягер, аднак стварылі такія ўмовы, пры якіх уцекачы ня маюць іншага выйсьця, як толькі пакінуць лягер. Незважаючы на безупынныя баі, расейскія ўлады даўжэйшы час настойваюць на вяртаньне чачэнскіх уцекачоў на Радзіму, што яны выдаюць за прыкмету нармалізацыі абстаноўкі ў рэспубліцы. Сёньня, упершыню за 5 гадоў у Маскву прыбыў непасрэдны цягнік з Грознага.
XS
SM
MD
LG