Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Паводзіны Аляксандра Казуліна ёсьць адказам на пытаньне, што такое палітычная мужнасьць сёньня”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за чацьвер, 14 сьнежня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

(Зіноўеў:) “Лічу, што паводзіны Казуліна зьяўляюцца адказам на пытаньне, што такое палітычная мужнасьць сёньня”.

(Спадар:) “У Баранавічах на сярэдніх хвалях Лукашэнка глушыць “Свабоду” кітайскімі глушакамі”.

(Спадарыня:) “Не дарма кажуць: сябар пазнаецца ў бядзе. Дыпляматы ЗША зьвярнулі ўвагу і пайшлі на сустрэчу Аляксандру Казуліну, які галадаў 53 дні, пасьля таго, як ён зьвярнуўся да краінаў Вялікай васьмёркі падняць на бліжэйшым паседжаньні пытаньне пра грубае парушэньне правоў чалавека ў Беларусі. Тым самым яны выратавалі Аляксандра Казуліна ад галоднай сьмерці. Вялікі дзякуй дыпляматам ЗША і дыпляматам, што іх падтрымалі, акрамя Расеі, якая арганізоўваючы дэмаршы, даказала ўсяму сьвету, што жыцьцё аднаго чалавека ў Расеі нічога ня вартае”.

(Спадарыня:) “Пра “Лінію Сталіна” ў Беларусі. Ведаеце, колькі гадоў таму, калі ўжо дайшоў да распаду вялікі і магутны Савецкі Саюз, але ў Беларусі яшчэ не ўзышоў на трон цяперашні прэзыдэнт, я са сваімі вучнямі была на экскурсіі ва Ушачы на мэмарыяле “Прарыў”. Экскурсаводы тады гаварылі праўду. Набліжаўся канец вайны, канец гітлераўскай акупацыі на Беларусі. І тады Сталін тайна даў загад злучыцца многім партызанскім атрадам у раёне Ушачы, дзе была вялікая партызанская зона. А немцам пайшла наўмысная інфармацыя пра гэта. Сталіну беларускія партызаны больш былі не патрэбныя, ён інстынктыўна баяўся іх, згуртаваных і ўзброеных. І вялікая страшная блякада была, і прарыў зь яе. Людзі беглі па вузкім свабодным праходзе літаральна па трупах, больш за мэтар таўшчынёй. Вось такая была “Лінія Сталіна” ў Беларусі. А калі савецкія войскі стаялі па яго загаду каля сьценаў, сьцякаючай крывёю Варшавай, і па яго загаду не дапамаглі паўстаньню, яшчэ была адна “Лінія Сталіна”. І многа такіх. Пакуль у Беларусі ня будзе сапраўднай гісторыі мінулай вайны, сапраўдная гісторыя генацыду беларускага народа, сапраўдная гісторыя калектывізацыі, калі калечыліся і тапталіся душы мільёнаў, ня будзе спакою на нашай зямлі і ў нашых сэрцах...”

(Яцкевіч Аляксандар, Віцебск:) “У нас дома самы яскравы прыклад, як два ведамствы, міліцыя і асьвета, вядуць барацьбу з дзіцём-інвалідам. Ужо да таго дайшлі, што падманным шляхам выкрадаюць у яго подпіс, каб зьвесьці свае брудныя паперы. Каб да іх хто-небудзь падышоў ды пагаварыў… Гэта абуральная анархія, да якой мы дажылі. Гэта так яны змагаюцца з карупцыяй”.

(Уладзімер:) “Хацеў бы пракамэнтаваць учорашнюю перадачу “Экспэртыза Свабоды”. Яна мне нагадала паведамленьне ў газэце “Свабода” за другую палову 1994 года, калі многія экспэрты казалі, што вось гэты прэзыдэнт прыйшоў да ўлады, пратрымаецца паўгода, потым усё абваліцца, і мы лёгка прыйдзем да ўлады. Ну і што? Абвалілася? Прыйшлі Вы да ўлады? Ды яе нават і блізка ня бачна. Таму гэтак сама можа адбыцца і пасьля Новага года. Безумоўна, кожны цьвярозы чалавек ведае, што падвышэньне коштаў на паслугі будзе, зьмяншэньне заробкаў будзе. Гэта ўсё будзе, але ў разумных памерах. Бо сытуацыя каляпсу невыгодная перш за ўсё для краінаў Заходняй Эўропы, яны таксама пацерпяць...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG