Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Статкевіча пераводзяць у Пухавіцкі раён


Любоў Лунёва, Менск Сёньня адміністрацыя баранавіцкай спэцкамэндатуры паведаміла Міколу Статкевічу, што яго пад аховай павязуць адбываць пакараньне ў іншае месца. Яны не назвалі дакладнае месца знаходжаньня спэцкамэндатуры, толькі сказалі, што гэта ў Пухавіцкім раёне. Кіраўнік баранавіцкай спэцкамэндатуры паведаміў Міколу Статкевічу, што перавод робіцца згодна з распараджэньнем мясцовага пракурора.

Паводле кіраўніка "хіміі", пракурор спаслаўся на тое, што Мікола Статкевіч адбывае пакараньне ў парушэньне заканадаўчых нормаў: маўляў, паколькі палітык прапісаны ў Менску, ён павінен адбываць пакараньне ў Менскай вобласьці.

Нагадаем, што палітык больш за год правёў на хіміі ў Баранавічах за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму-2004.

За арганізацыю вулічных акцый пакараныя таксама Павал Севярынец, які прапісаны ў Віцебску і пакараньне адбывае ў Віцебскай вобласьці, а таксама мянчук Андрэй Клімаў, якога зь Менскай вобласьці перавялі на Гомельшчыну.

Мікола Статкевіч лічыць, што перавод можа адкласьці на далёкую пэрспэктыву ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Палітык непакоіцца, што супраць яго могуць быць ужытыя правакацыі, каб яго рэальна пазбавіць волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG