Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэгіёнах чыняць ціск на сяброў СПБ на чале з А.Борыс


Радыё Свабода Кіраўніцтва не прызнаванага афіцыйным Менскам кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі заяўляе аб тым, што ў розных рэгіёнах Беларусі пачаўся ціск на сяброў Галоўнай рады СПБ – на заўтра ў Горадні прызначана паседжаньне гэтага органу, які кіруе арганізацыяй паміж зьездамі.

Сябра Рады Андрэй Пачобут заявіў нашаму радыё, што шэраг яе сяброў з Браслава, Наваградку, Менску, Баранавічаў, Мазыра выкліканыя на суботу ў міліцыю, некаторым, паводле Пачобута, тэлефанавалі невядомыя і раілі адмовіцца ад паездкі ў Горадню.

(Пачобут: ) “Сёньня перш за ўсё з Усходняй Беларусі мы атрымліваем інфармацыю, што людзей затрымліваюць, запалохваюць. Мы зьвязваем гэта з заўтрашнім паседжаньнем Рады СПБ. Улады хочуць зрабіць усё, каб не было кворуму, каб рашэньні, прынятыя ў часе паседжаньня Рады, ня мелі законнай сілы. Бо, нягледзячы на ўсё, што адбываецца, СПБ працуе згодна са сваім статутам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG