Студэнты спрабавалі прайсьці на Кастрычніцкую плошчу, каб уручыць вэтэранам віншавальныя паштоўкі. Але плошча й падыходы да яе былі ачэплены спэцназам міліцыі й супрацоўнікамі КДБ. Уздоўж праспэкту Незалежнасьці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі таксама стаяла ахова.
Аляксандар Лукашэнка ішоў паперадзе шэсьця вэтэранаў з двума сынамі і ўнучкай. Яму час ад часу ўручалі кветкі, і ён аддаваў іх сваім дзецям. На плошчы Перамогі Лукашэнка зьвярнуўся да вэтэранаў з прамовай:
(Лукашэнка: ) “У часе прэзыдэнцкіх выбараў Беларусь падпала пад шалёны палітычны й інфармацыйны ціск звонку, які працягваецца дагэтуль. Але нашы супраціўнікі не ўлічылі галоўнага — непахіснага, вальналюбнага, ганарлівага характару беларускага народу. Беларусы зьядналіся й зрабілі самастойны выбар — на карысьць міру, стабільнасьці й росквіту…”
Аляксандар Лукашэнка напрыканцы прамовы заклікаў вэтэранаў супрацьстаяць спробам фальсыфікацыі гісторыі Другой усясьветнай вайны.
(Лукашэнка:) “Апошнія дзесяцігодзьдзі не спыняюцца спробы сфальсыфікаваць гісторыю Другой усясьветнай. Прыніжаецца роля савецкага народу ў разгроме нацысцкай Нямеччыны. Мы павінны гэтаму рашуча супрацьстаяць”.
Пасьля заканчэньня афіцыйнай часткі некалькі студэнтаў у парку Горкага пасьпелі раздаць вэтэранам больш за паўсотні віншавальных паштовак. Аўтары тэксту нагадалі, што сотні студэнтаў адлічваюць з вучобы, арыштоўваюць і штрафуюць. Маладзёны даводзілі вэтэранам, што ў такіх умовах яны змушаны змагацца за свабоду й справядлівасьць, бо гэтак бачаць пераемнасьць пакаленьняў.
Лейтэнант КДБ, заўважыўшы такое, выклікаў міліцыянтаў. Ён патлумачыў журналістам, што бачыць у віншаваньнях палітычны падтэкст. Студэнты ж цьвердзілі: вэтэраны якраз добра паставіліся да іх.
(Віталь: ) “Станоўчая рэакцыя. Толькі што падышоў да вэтэрана. Ён казаў: “Сьпявайце, хлопцы й дзяўчаты, на беларускай мове. Мы з вамі. Усё будзе добра”.
(Андрэй: ) “Нават па-беларуску з намі размаўляюць. Жадаюць нам посьпехаў у нашай справе”.
(Надзея: ) “Я рыхтавалася да таго, што могуць быць нейкія эксцэсы. Але ўсё добра, і я з гэтага вельмі рада”.
Супрацоўнікі міліцыі завялі трох студэнтаў у пастарунак і перапісалі іхныя пашпартныя зьвесткі. Пасьля ўсіх адпусьцілі.
Фотарэпартаж