Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Мілінкевіча: на гэты момант затрымана 108 чалавек


Радыё Свабода У штабе Мілінкевіча паведамляюць, што за ўдзел у мітынгу на Кастрычніцкай плошчы затрымана болей чым сто чалавек

Паводле зьвестак юрыста Ўладзімера Лабковіча са штабу кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча, за ноч і раніцу 21 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі затрымана 108 чалавек, якія прымалі ўдзел у мітынгу на Кастрычніцкай плошчы альбо дапамагалі тым, хто паставіў на плошчы намёты.

Уладзімер Лабковіч спаслаўся на дадзеныя “з афіцыйных крыніцаў”, якіх ён ня можа назваць. Нагадаем: раней у мэдыях фігуравалі зьвесткі пра больш чым 30 затрыманых. Паводле Ўладзімера Лабковіча, затрыманьні працягваюцца.

У прэсавай службе менскай гарадзкой міліцыі не паведамляюць колькасьці затрыманых і пераадрасуюць пытаньні ў прэсавую службу Міністэрства ўнутраных спраў. Аднак усе тэлефоны прэсавай службы МУС маўчаць.

Паводле зьвестак зь неафіцыйных крыніцаў, затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Адміністрацыйныя справы, заведзеныя на іх, будуць разглядаць у Цэнтральным, Савецкім і Ленінскім судох.

Гл.таксама • Міліцыя затрымлівае тых, хто спрабуе прайсьці на плошчу • Судзяць людзей, якія несьлі ежу на Кастрычніцкую плошчу • Кастрычніцкая плошча ўначы (фотарэпартаж) • Начны онлайн-рэпартаж з Кастрычніцкай плошчы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG