Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Гайдукевіч: “Кампанія праходзіла дастаткова гладка”


Радыё Свабода, Менск Кандыдат на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч прагаласаваў сёньня на выбарчым участку ў вёсцы Сёмкава пад Менскам. Ён заявіў журналістам, што галасуе за будучыню Беларусі.

Спадар Гайдукевіч дадаў: адрозна ад некаторых іншых кандыдатаў, ён зусім ня меў праблем з папулярнасьцю. Паводле слоў палітыка, выбарчая кампанія праходзіла дастаткова гладка. “За час гэтай кампаніі зь ніводнага штабу й рэгіёну не паступіла ніякіх скаргаў”, засьведчыў ён.

Да сканчэньня галасаваньня Сяргей Гайдукевіч мае застацца ў сваім штабе. А 8-й вечара ён накіруецца ў Палац рэспублікі, дзе будзе чакаць вынікаў галасаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG