Як паведаміла дачка спадара Казуліна Юлія, празь нейкі час лекары выйшлі, але нічога не сказалі пра тое, як адчувае сябе кандыдат на прэзыдэнта. Толькі далі зразумець яго родным, што з Аляксандрам Казуліным нібыта ўсё добра.
Цяпер жонка Казуліна Ірына разам з дочкамі знаходзяцца у памочніка генэральнага пракурора Беларусі, дзе пішуць заяву з патрабаваньнем неадкладна вызваліць свайго бацьку і мужа.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Казуліна Мечыслаў Грыб накіраваў на імя генпракурора Пятра Міклашэвіча, міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава і старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, а таксама ў прадстаўніцтва АБСЭ, у місію назіральнікаў СНД і ў замежныя амбасады ліст.
У ім спадар Грыб патрабуе неадкладна завесьці крымінальную справу па факце “бандыцкага нападу на кандыдата ў прэзыдэнты” і вызваліць Аляксандра Казуліна.
Мечыслаў Грыб таксама заклікаў праваахоўчыя структуры “абараніць грамадзянаў ад дзеяньняў некантраляваных бандыцкіх фармаваньняў”, а міжнародную супольнасьць адрэагаваць, на тое, што адбываецца сёньня ў Менску.
Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж) Казуліна зьбілі, а потым затрымалі і адвезьлі ў міліцыю Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з Казуліным Міліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлы