(Крэмэр: ) “Мы вельмі занепакоеныя антыамэрыканскай прапагандай, якая зьяўляецца тут на дзяржаўных тэлеканалах. Мы лічым яе неабгрунтаванай і агіднай. Гэта абуральная дэзінфармацыя.
ЗША не зьяўляюцца ворагам Беларусі. Мы не спрабуем дэстабілізаваць Беларусь. Мы спрыяем свабодзе і дэмакратыі ва ўсім сьвеце, і Беларусь не можа быць выключэньнем.
Я спадзяюся, што людзі, якія займаюцца гэтай дэзінфармацыяй, ведаюць пра нашу рэакцыю.
ЗША мае тоўстую скуру, мы можам вытрымаць шмат крытыкі. Людзі могуць нас крытыкаваць. Але крытыцызм беларускага ўраду незаконны. Мы хацелі б знайсьці спосабы паставіць па-за законам гэтую антыамэрыканскую кампанію, што зыходзіць ад афіцыйнага Менску.
Мы будзем сачыць за гэтым уважліва. І хачу нагадаць, што ў амэрыканцаў вельмі добрая памяць”.
Спадар Крэмэр паведаміў, што амэрыканскі пратэст з гэтай нагоды быў выказаны беларускаму амбасадару ў Вашынгтоне і МЗС Беларусі.
Гл. таксама Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША наведвае Беларусь Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заклікае беларускія ўлады не ўжываць сілы