Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Словы "Люблю Беларусь" наносяць шкоду Рэспубліцы Беларусь?


Радыё Свабода Сёньня сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Яўген Скрабутан з Горадні езьдзіў на адміністрацыйную камісію ў Масты, куды яго выклікалі ўлады. У студзені на чыгуначнай станцыі ў гэтым райцэнтры яго затрымалі міліцыянты. У хлопца сканфіскавалі торбу зь пяцьцю тысячамі каляндарыкаў са здымкам А.Мілінкевіча і словамі “Люблю Беларусь”.

На камісіі Яўгену сказалі, што ў яго была канфіскавана паліграфічная “прадукцыя” без выходных дадзеных, зьмест якой нібыта наносіць шкоду Рэспубліцы Беларусь. Ён патлумачыў, што гэта былі календары са словамі “Люблю Беларусь”. Пасьля гэтага паседжаньне камісіі перанесьлі на 21-га лютага.

Яўген Скрабутан таксама атрымаў позву ў мастоўскі суд на 13-га лютага нібыта за незаконную перадвыбарчую агітацыю. Паводле яго, судовая справа грунтуецца таксама на тым жа факце канфіскацыі ў яго каляндарыкаў на мастоўскай чыгуначнай станцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG