Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СПБ заклікае байкатаваць фэст нацыянальных культураў


Радыё Свабода У гэтую суботу ў Горадні адбылося пасяджэньне Галоўнай рады Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаюць улады. У Радзе 29 сябраў, яны зьехаліся з усяе Беларусі.

Прынята рашэньне зьвярнуцца да сябраў СПБ, перш за ўсё да ўдзельнікаў мастацкіх калектываў, з заклікам байкатаваць рэспубліканскі фэст нацыянальных культураў, які адбудзецца ў чэрвені ў Горадні. Улады праводзяць яго кожныя два гады.

Званьне ганаровага сябра Саюзу палякаў нададзена пяці грамадзянам Польшчы, якія былі выдаленыя зь Беларусі, або ня ўпушчаныя ў краіну з прычыны падтрымкі імі СПБ. Гэта наступныя асобы: былыя супрацоўнікі амбасады РП у Менску Марэк Буцько і Анджэй Бучэк, дарадца прэм’ер-міністра РП Міхал Дворчак, старшыня беластоцкага аддзелу “Вспульноты польскей” Марыя Жэжка і Агнешка Рамашэўска — журналістка першага каналу Польскага тэлебачаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG