Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевую актывістку абвінавацілі па трох крымінальных артыкулах


Радыё Свабода Моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву, якую абвінавачваюць у напісаньні палітычнага графіці і якую сёньня выклікалі на допыт у міліцыю, а 20-й гадзіне адпусьцілі дахаты. Допыт доўжыўся пяць гадзінаў.

Паводле пратаколу затрыманьня, дзяўчыну абвінавацілі ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці. Сёньня ёй інкрымінавалі яшчэ два артыкулы Крымінальнага кодэксу: удзел у незарэгістраванай арганізацыі (арт.193) і зьнявага дзяржаўнай сымболікі (арт.139). Апошняе абвінавачаньне зьвязана з падзеямі 30 кастрычніка, калі нехта падзер на шматкі дзяржаўны сьцяг РБ, які вісеў над будынкам полацкай пракуратуры. Па факту зьнявагі дзяржсымболікі была заведзеная крымінальная справа, і цяпер у гэтым учынку абвінавачваюць Кацярыну Салаўёву.

Супрацоўнікі КДБ правялі сёньня ў пакоі студэнцкага інтэрнату, дзе жыве Кацярына, ператрус, і знайшлі балёнчыкі з фарбаю. Пасьля экспэртызы высьветліцца, ці рабіліся гэтай фарбай палітычныя графіці, што зьявіліся апошнім часам ў Полацку.

Заўтра дзяўчыну мусяць чарговым разам выклікаць у міліцыю.

Кацярыне Салаўёвай 19 гадоў. Яна вучыцца на 2-м курсе гісторыка-філялягічнага факультэту Полацкага дзяржунівэрсытэту.

Новая крымінальная справа супраць актывісткі “Маладога фронту”, 28.11.2007 Полацак: чарговае затрыманьне за графіці, 27.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG