Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Яўген Мартыненка


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

МАРТЫНЕНКА Яўген Віктаравіч, нар. 1912 у в. Алёхнавічы Радашкавіцкага р-ну Менскай вобл., украінец, з дваран, няск. сярэд. адук., вартаўнік Петрапаўлаўскага сабору ў Менску. Жыў: Менск, вул. Астроўскага 6, кв. 3. Арыштаваны 44.07.26. Асуджаны 45.07.18 «асобай нарадай» за супрацоўніцтва зь нямец. акуп. паводле арт. 63-1 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 90.04.04 справа пераглядалася Прэзідыюмам Менскага аблсуду. КГБ РБ 30722-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG